Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

Электронныя звароты ў ААТ «МТЗ» накіроўваюцца праз Адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую аўтаматызаваную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", змены і дапаўненні ў Закон.

ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ ГРАМАДЗЯНІНА Ў АБАВЯЗКОВЫМ ПАРАДКУ ПАВІНЕН ЗМЯШЧАЦЬ:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. « Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».


ЗАСТАЮЦЦА БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ ЗВАРОТЫ, ЯКІЯ (ПА ЯКІХ):

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрас месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «МТЗ»;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.