Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

ААТ «МТЗ» прапануе ў арэнду для Вашага бізнэсу нежылыя памяшканні рознай плошчы і рознага прызначэння – адміністрацыйныя, складскія, вытворчыя, сацыяльна-бытавой сферы.

Нашы спецыялісты па арэндных адносінах дапамогуць Вам падабраць неабходныя плошчы ў аптымальныя тэрміны, пракансультуюць па пытаннях умоў арэнды і афармленні неабходных дакументаў.

З інфармацыяй аб свабодных плошчах ААТ «МТЗ», прапанаваных да здачы ў арэнду, Вы можаце азнаёміцца ў раздзеле «Дакументы для запампоўкі».

Для даведкі:

  • Здача ў арэнду нерухомай маёмасці ААТ «МТЗ» і разлік арэнднай платы за яе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2023 № 138 «Аб арэндзе і бязвыплатным карыстанні маёмасцю».
  • Памер базавай арэнднай велічыні штогод устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Парадак і памеры кампенсацыі расходаў ААТ «МТЗ» па ўтрыманні, эксплуатацыі, рамонце здадзенай у арэнду нерухомай маёмасці, затрат на санітарнае ўтрыманне, камунальныя і іншыя паслугі вызначаюцца бакамі ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку кампенсацыі арандатарамі (пазыкаатрымальнікамі) расходаў па ўтрыманні, эксплуатацыі, рамонце здадзенай ў арэнду (перададзенай ў бязвыплатнае карыстанне) нерухомай маёмасці, затрат на санітарнае ўтрыманне, камунальныя і іншыя паслугі, зацвержаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2018 № 433.

Кантакты:

Начальнік аддзела ўладальніцкага нагляду
(017) 333-49-68
E-mail: O.Krukovich@mtz.by

Супрацоўнікі бюро кіравання ўласнасцю і арэнднымі адносінамі ў Рэспубліцы Беларусь
(017) 333-49-67
(017) 333-49-64
(017) 333-49-73


дакументы для загрузкі

Свабодныя плошчы ААТ «МТЗ», прапанаваныя да здачы у арэнду, па стане на 01.11.2025

PDF 0,25 MB

Планіроўкі свабодных плошчаў ААТ «МТЗ», прапанаваных да здачы ў арэнду па стане на 01.11.2025

PDF 0,59 MB

Узор заявы на заключэнне дагавора арэнды

DOCX 0,01 MB

Спіс дакументаў, неабходных для заключэння дагавора арэнды

PDF 0,20 MB

Узор дагавора арэнды

DOCX 0,04 MB

Узор даведкі па камунальных плацяжах

DOCX 0,01 MB

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2023 № 138

PDF 0,52 MB