Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ахова працы – сістэма забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя работнікаў падчас працоўнай дзейнасці, якая ўключае прававыя, арганізацыйныя, сацыяльна-эканамічныя, тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя, проціэпідэмічныя, лячэбна-прафілактычныя, рэабілітацыйныя і іншыя мерапрыемствы і сродкі.
Асноўная задача мерапрыемстваў па ахове працы – зніжэнне рызыкі траўматызму, развіцця прафесійных захворванняў і скарачэнне колькасці няшчасных выпадкаў на працоўных месцах. Калектыў Мінскага трактарнага завода – каманда спецыялістаў, у якой кожны работнік клапоціцца аб выкананні норм і правілаў аховы працы дзеля таго, каб сваімі дзеяннямі не нанесці ўрон уласнаму жыццю і здароўю, зберагчы жыццё і здароўе іншых людзей.
Бяспека працы – адзін з галоўных фактараў сацыяльнай абароненасці работнікаў прадпрыемства і іх сем'яў. Палітыка вышэйшага кіраўніцтва ААТ «МТЗ» прадугледжвае стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы шляхам устаранення прычын вытворчага траўматызму, узнікнення прафесійных захворванняў, аварый і іншых інцыдэнтаў.
Мінскі трактарны завод першым сярод прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці ўкараніў і сертыфікаваў сістэму менеджменту бяспекі працы (СМБП) на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту OHSAS 18001, а з 2020 года перайшоў на стандарт ISO 45001. Дзейнасць сістэмы менеджменту неаднаразова пацверджана міжнароднымі аўдытарамі.
Укаранёная на МТЗ сістэма менеджменту бяспекі працы ахоплівае ўсю структуру прадпрыемства і прадугледжвае выкананне прынятых рашэнняў як кіраўнікамі ўсіх узроўняў, так і выканаўцамі. СМБП дазваляе забяспечыць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па ахове працы, аналіз выяўленых неадпаведнасцей і прыняцце мер для іх устаранення. На падставе атрыманых аналітычных даных сістэма пастаянна ўдасканальваецца, што, у сваю чаргу, дае станоўчыя вынікі ў паляпшэнні ўмоў працы на прадпрыемстве.
Дзякуючы сістэме менеджменту бяспекі працы, якая прымяняецца на ААТ «МТЗ» таварыства неаднаразова станавілася пераможцам і прызёрам у аглядах-конкурсах, якія праводзіліся Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Забеспячэнне бяспечных умоў працы – комплексная работа, у якой задзейнічаны ўвесь калектыў прадпрыемства ад генеральнага дырэктара, кіраўнікоў усіх узроўняў, спецыялістаў, рабочых і служачых да работнікаў іншых арганізацый, дзейнасць якіх можа ўплываць на бяспеку вытворчасці.
Для забеспячэння выканання задач палітыкі бяспекі, прынятай на ААТ «МТЗ» кожнае структурнае падраздзяленне распрацоўвае свае мэты па ахове працы і метады іх дасягнення, якія прызначаны выявіць і мінімізаваць рызыкі, якім могуць падвяргацца работнікі прадпрыемства або іншых кампаній, што праводзяць работы на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода, або выкарыстоўваюць працу спецыялістаў МТЗ на сваіх плошчах.
На прадпрыемстве пастаянна вядзецца работа па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцей, распрацоўваюцца і прымяняюцца меры па абароне работнікаў ад неспрыяльных уздзеянняў, выяўленых пры атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы. Штогод праводзіцца работа па рэалізацыі палажэнняў, прадугледжаных планам мерапрыемстваў па ахове працы і іншых прынятых праграм, накіраваных на гарантаванне бяспекі працы.
Прафілактыка – найбольш дзейсны і найменш затратны спосаб барацьбы з захворваннямі, у тым ліку, прафесійнымі. Акрамя гэтага, немалаважную ролю адыгрывае і здаровы лад жыцця, прапаганда якога актыўна вядзецца сярод работнікаў і членаў іх сем'яў.
На Мінскім трактарным заводзе створаны ўсе ўмовы для забеспячэння аховы здароўя работнікаў. Для аказання своечасовай медыцынскай дапамогі на тэрыторыі прадпрыемства функцыянуе 18 медыцынскіх пунктаў, 3 стаматалагічныя кабінеты.
Каардынацыю дзейнасці ў галіне аховы здароўя работнікаў ажыццяўляе створаная на Мінскім трактарным заводзе камісія па аздараўленні. На прадпрыемстве прыняты і рэалізуецца «План мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў працы на працоўных месцах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы», а таксама штогадовая праграма «Здароўе». Работнікі ААТ «МТЗ» праходзяць сезонную вакцынацыю супраць грыпу, а таксама маюць магчымасць зрабіць прышчэпку ад COVID-19.
Правядзенне папярэдніх (пры паступленні на працу) і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў арганізавана ў філіяле ААТ «МТЗ» «Медыцынскі цэнтр МТЗ», у якім можна атрымаць шырокі спектр медыцынскіх паслуг.
У структуру «Медыцынскага цэнтра МТЗ» ваходзіць санаторый «Рудня», у якім супрацоўнікі завода маюць магчымасць адпачыць усёй сям'ёй, а пры неабходнасці прайсці праграму аздараўлення.
Прадугледжана на МТЗ і магчымасць дзіцячага летняга адпачынку. Штогод аздараўленчыя лагеры «Беларусь» і «Аптыміст» прымаюць дзяцей работнікаў прадпрыемства. Для заняткаў фізкультурай і спортам функцыянуе фізкультурна-спартыўны клуб «Трактар».