Датай заснавання прафсаюзнага руху на МТЗ лічыцца 10 чэрвеня 1946 года – тады працуючых на прадпрыемстве перадалі з прафабслугоўвання ЦК авіяпрамысловасці на прафабслугоўванне ЦК прафсаюза сельскагаспадарчага машынабудавання. У той час на заводзе працавалі 624 чалавекі, з іх 402 былі членамі прафсаюза. Першы калектыўны дагавор на МТЗ быў прыняты 7 красавіка 1947 года.
Сёння першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «МТЗ» — гэта больш за 15,8 тысяч чалавек, аб'яднаных у 745 прафгруп і 101 цэхавую арганізацыю. Каб аператыўна вырашаць пытанні аплаты працы, забеспячэння дастойных умоў на працоўных месцах, захавання прававых норм, развіцця сацыяльнай базы пры прафкаме МТЗ працуе 11 камісій.
Галіновай прафсаюзнай арганізацыяй з'яўляецца Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ».
Асноўным дакументам, за падрыхтоўку і забеспячэнне выканання якога адказвае першасная прафсаюзная арганізацыя, з'яўляецца калектыўны дагавор, які вызначае правы і абавязкі працоўнага калектыва і працадаўцы. Цяпер на МТЗ дзейнічае дагавор, прыняты ў 2008 годзе.
Згодна з дакументам, кантрактная сістэма найму, якая дзейнічае на прадпрыемстве, максімальна адаптаваная пад патрэбнасці работнікаў: захаваны ўсе перавагі, але пры гэтым забяспечана свабода працаўладкавання. Таксама ў дакуменце закладзены дадатковыя выплаты, медыцынскае абслугоўванне, фізкультурна-аздараўленчае і культурнае развіццё работнікаў.
Пры гэтым прафсаюзны камітэт у адказе не толькі за работнікаў МТЗ, якія зараз працуюць на МТЗ, але і за тых, якія ўжо адпрацавалі сваё. Прафсаюзная арганізацыя ветэранаў аб'ядноўвае больш за 8 тысяч непрацуючых пенсіянераў Мінскага трактарнага завода, якіх прадпрыемства падтрымлівае і маральна, і матэрыяльна.
Ты працаўладкоўваешся на МТЗ, ужо працуеш у Таварыстве, ці збіраешся пайсці на заслужаны адпачынак, і цябе хвалююць пытанні занятасці, аплаты працы, тэхнікі бяспекі, атрымання сацыяльных і іншых ільгот і гарантый?
Тады табе з намі па дарозе - уступай у прафсаюз «БЕЛПРАФМАШ» і ты не будзеш «сам-насам» са сваімі пытаннямі і праблемамі!
Калі ты - член прафсаюза, то маеш надзейную абарону сваіх правоў і інтарэсаў праз калектыўны дагавор і тарыфнае пагадненне.
Калі ты - член прафсаюза, то прафсаюз у заканадаўчым парадку выступіць у тваю абарону супраць ушчамлення наймальнікам тваіх інтарэсаў у аплаце працы.
Калі ты - член прафсаюза, то прафсаюз гарантуе табе надзейную прававую абарону, бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыю.
Калі ты - член прафсаюза, то маеш пераважнае права на абарону прафсаюзам умоў тваёй працы і забеспячэння выканання патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі, на пераважнае карыстанне аб'ектамі сацыяльнай сферы.
Калі ты - член прафсаюза, то маеш права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам, на ўступленне ў члены касы ўзаемадапамогі пры прафсаюзным камітэце ААТ «МТЗ» і атрыманне ў ёй беспрацэнтнай пазыкі.
Калі ты - член прафсаюза, то маеш права на павышэнне свайго культурнага, спартыўнага і прафесійнага ўзроўню развіцця.
Калі ты - член прафсаюза і збіраешся на заслужаны адпачынак, то ты не губляеш сувязі з родным прадпрыемствам, стаўшы на ўлік у прафсаюзную ветэранскую арганізацыю былых супрацоўнікаў ААТ «МТЗ».
Прафсаюзны камітэт ААТ «МТЗ»
220070, г. Мінск, вул. Даўгабродская, 35
E-mail: profcom-mtz@mail.ru
Прыёмная прафкама, тэл.: 246-61-50
Старшыня прафкама
Шыманскі Станіслаў Міхайлавіч
Тэл.: 398-99-88
Намеснік старшыні прафкама па сацыяльна-эканамічных пытаннях
Корбут Віктар Віктаравіч
Тэл.: 398-97-46
Намеснік старшыні прафкама па арганізацыйна-масавых пытаннях
Кухта Віталь Мікалаевіч
Тэл.: 398-89-32
Прававы інспектар працы - старшыня прававой камісіі
Пашмурава Таццяна Васільеўна
Тэл.: 246-63-19
Тэхнічны інспектар працы - старшыня камісіі па ахове працы
Сяховіч Іван Фёдаравіч
Тэл.: 246-64-39
Старшыня жыллёва-бытавой камісіі
Сіліч Сяргей Леанідавіч
Тэл.: 246-64-54